У год 80-годдзя гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці ў Мемарыяльным коплексе з размахам адзначылі свята 9 Траўня.
Кіраўніцтва горада і вобласці разам з ганаровымі жыхарамі і гасцямі ўсклалі кветкі да Вечнага агню. Затым прайшоў невялікі мітынг, прысвечаны гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У першых шэрагах памятнага мітынгу, нягледзячы на ўзрост, ветэраны Узброеных Сіл. У Брэсце ў жывых засталося толькі 110 ветэранаў Вялікай Айчыннай, па стане здароўя ўсе яны не змаглі прыйсці ў крэпасць. Урачысты мітынг наведаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Канстанцін Круглікаў. Ён удзельнічаў у Курскай бітве, вызваляў Беларусь, Польшчу, Усходнюю Прусію.
Удзельнікі акцыі "Беларусь памятае" збіраліся каля "Зоркі" крэпасці і арганізаванай калонай, трымаючы ў руках партрэты сваіх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў вайне, прайшлі ў мемарыяльны комплекс.
Завяршыліся ўрачыстыя мерапрыемствы канцэртам гарадскога аркестра і аркестра Брэсцкай памежнай групы.
Чытайце таксама: