Адміністрацыйны корпус аршанскага завода "Легмаш" гадамі нікім не эксплуатаваўся. За некалькі гадоў чатырохпавярховы будынак стаў аварыйным, было вырашана ад яго пазбавіцца. На месца прыбылі выбухатэхнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада "Віцязь". З-за таго, што ў некалькіх метрах ад будынка праходзіць вонкавая цепламагістраль, спецыялісты прынялі рашэнне падарваць яго ў тры этапы - каб не пашкодзіць камунікацыі.
Каб абараніць цеплатрасу, камунальнікі пабудавалі спецыяльнае ахоўнае збудаванне. Для выбуху першай часткі будынка ратавальнікі заклалі 26 кілаграмаў выбухоўкі. Усе працы па зносе плануецца завяршыць да канца траўня.
А нядаўна выбухатэхнікі "Віцязя" эфектна знеслі будынак дома культуры ў гарпасёлку Асвея Верхнядзвінскага раёна. Спецыялістам, каб падарваць будынак вышынёй восем метраў, спатрэбілася два тыдні падрыхтоўкі і 25 кілаграмаў выбухоўкі.
Глядзіце таксама: