Пажар у Будславе: як тушылі адзін з самых велічных касцёлаў Беларусі

Будслаўскі касцёл унікальны сярод іншага тым, што з'яўляецца адной з трох малых базілік, размешчаных у Беларусі.
Sputnik
МІНСК 12 тра - Sputnik. Адзін з самых велічных касцёлаў Беларусі - касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе гарэў у нядзелю.
"Парафіянаў ў храме няма. Задымленне на верхніх паверхах. На месцы працуе спецыяльная і аварыйна-выратавальная тэхніка", - удакладняецца ў паведамленні ведамства.
Пожар в Будславском костеле
Найсвяцейшы Сакрамент і выява Маці Божай Будслаўскай вынесены ў бяспечнае месца, як толькі з"явіўся дым
Як паведамляе catholic.by са спасылкай на ксяндза Дзмітрыя Дубовіка, з дапамогай валанцёраў з касцёла было вынесена ўсё, што магчыма: прыналежнасці для набажэнстваў, іконы, кнігі і іншыя рэчы. Найсвяцейшы Сакрамент і выява Маці Божай Будслаўскай вынесены ў бяспечнае месца, як толькі з'явіўся дым.
Каля дзесяці гадзін раніцы абрынуўся дах касцёла над цэнтральным нефам, павалілася адна з люстр.
На месте ЧП уже работают пожарные
На месцы здарэння працуюць пажарныя
"На месцы пажару працуе 13 аўтацыстэрнаў, 4 аўталесвіцы, 2 аўтакаленчатых пад'ёмніка, паветразапраўнік і помпава-рукаўны аўтамабіль. У ліквідацыі пажару ўдзельнічаюць ратавальнікі Мядзельскага, Вілейскага, Докшыцкага, Астравецкага раёнаў і г. Мінска, ратавальнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскай вобласці", - распавялі ў МНС.
Каля 11 гадзін патушаны пажар у Нацыянальным санктуарыі. У 11:24 пажар у касцёле лакалізаваны.
"Лакалізацыя ўскладнялася тым, што першапачаткова адбывалася гарэнне драўляных канструкцый у схаваных пустэчах паміж элементамі перакрыцця і пакрыцця", - распавялі ў МНС.
У тушэнні касцёла ўдзельнічалі ратавальнікі Мядзельскага, Вілейскага, Докшыцкага, Астравецкага раёнаў і горада Мінска, аварыйна-выратавальны атрад Мінскай вобласці. Паводле інфармацыі МНС, у 15:21 пажар быў цалкам ліквідаваны.
Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі абвясціла аб зборы ахвяраванняў на аднаўленне касцёла ў Будславе пасля пажару, паведамляе сайт Catholic.by.

Чым вядомы касцёл у Будславе

Касцёл пабудаваны ў 1633-1643 гадах, асвечаны ў гонар Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі біскупам Францішкам Алоізам Гзоўскім 7 верасня 1783 года. У касцёле ёсць арган 1771 года працы Нікалаўса Янцона, амаль цалкам захаваўся - не хапае двух рэгістраў.
Будслаўскі касцёл унікальны сярод іншага тым, што з'яўляецца адной з трох малых базілік, размешчаных у нашай краіне (дзве іншыя - сабор Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне і сабор Ушэсця Дзевы Марыі ў Пінску).
Гэты тытул быў прысвоены касцёлу папам рымскім Янам Паўлам II у 1994 годзе. На канец 2019 года ва ўсім свеце налічвалася 1836 храмаў, якія носяць тытул малой базілікі.
Чытайце таксама: