Відэа

Як тушылі пажар у Будслаўскім касцёле - відэа

У вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна 11 траўня загарэўся унікальны касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі. Узгаранне адбылося на даху, пра гэта пажарным паведаміў мясцовы ксёндз. Глядзіце на відэа МНС, як ратавалі храм.
Sputnik
Першае паведамленне аб пажары ў касцёле Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі паступіла ў 07:47. Пажарныя разлікі прыбылі да месца здарэння і выявілі задымленне верхняга паверху. Аднак полымя разгаралася ўсё мацней.
Прыхаджане паспелі вынесці кнігі, абразы, прыналежнасці для набажэнстваў і нават арган 1771-га года. Выратавалі таксама галоўную святыню храма - Будслаўскі абраз Божай Маці - адзін з самых шанаваных каталікамі Беларусі вобразаў Багародзіцы.
У ліквідацыі пажару ўдзельнічаюць ратавальнікі Мядзельскага, Вілейскага, Докшыцкага, Астравецкага раёнаў і горада Мінска, аварыйна-выратавальны атрад Мінскай вобласці.
Ніхто не пацярпеў, аднак дах касцёла над цэнтральным нефам абрынуўся, павалілася адна з люстр.
Пажар лакалізаваны, аб яго прычынах пакуль казаць рана.
Глядзіце таксама: