МІНСК, 13 тра - Sputnik. Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на чацвер 13 траўня з-за моцных дажджоў і навальніц, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
"У чацвер 13 траўня ноччу і раніцай месцамі па краіне чакаюцца моцныя дажджы, днём у асобных раёнах - навальніцы", - сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама адзначылі, што месцамі па поўначы краіны чакаецца моцны вецер - яго парывы будуць дасягаць хуткасці 15-20 метраў у секунду.
Якое надвор'е будзе ў бліжэйшыя дні
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, 13 траўня будзе ад +10 да + 16°С, на паўднёвым захадзе Беларусі - да +20.
У пятніцу 14 траўня ў краіне зноў пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі, днём будзе ад +15 да + 22°С.
У першы дзень выходных надвор'е істотна не зменіцца - зноў прагназуюцца ападкі, а днём паветра не прагрэецца вышэй + 21°С.
Чытайце таксама: