МІНСК, 14 тра - Sputnik. Сістэма электроннай чаргі пачала сёння дзейнічаць у пункце пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.
Браніраваць дату і час перасячэння перавозчыкі змогуць на спецыяльным сайце ў інтэрнэце.
"Забраніраваўшы час перасячэння дзяржаўнай мяжы ў аўтадарожным пункце пропуску "Каменны Лог", вы можаце зрабіць паездку больш камфортнай і хуткай", - сказалі ў ДПК.
У камітэце таксама ўдакладнілі, што аўтамабіль павінен прыбыць да ўезду ў сэрвісную зону чакання да пачатку забраніравана інтэрвалу, які складае адну гадзіну.
Нагадаем, паслуга электроннай чаргі - платная, яе кошт - адна базавая велічыня (29 рублёў) за машыну незалежна ад яе катэгорыі і даты браніравання.
Чытайце таксама: