Сутачная зводка па каронавірусе: захварэлых зноў больш, чым ачунялых

Цяпер у рэспубліцы ўсё насельніцтва актыўна прышчапляюць ад інфекцыі, укол ставяць трыма прэпаратамі - расійскімі "Спутник V" і "ЭпиВакКорона", а таксама кітайскім "Синофармом".
Sputnik
МІНСК, 14 тра - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя назвала новыя дадзеныя па каронавірусе: за мінулыя суткі ў краіне новымі кавід-пацыентамі сталі 1109 чалавек, паведаміла ў пятніцу прэс-служба галоўнага медыцынскага ведамства.
Ачунялых за суткі крыху менш - 1067 пацыентаў. Памерлі ад ускладненняў, звязаных з COVID-19, 10 чалавек.
Усяго ж з пачатку эпідэміі ў краіне быў зарэгістраваны 373 351 выпадак заражэння. У той жа час ачунялі 363 873 пацыенты, памерлі 2681 чалавека. Такім чынам, у актыўнай фазе лячэння знаходзяцца больш за 6,5 тысячы беларусаў. Лабараторыі выканалі 650000 830 тэстаў.

Вакцынацыя ў Беларусі

Нагадаем, што ў краіне цяпер актыўна прышчапляюць насельніцтва ад каронавіруса. Запісацца на вакцынацыю можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, праўда, трапіць на ўкол адразу не атрымаецца - час распісаны на некалькі тыдняў наперад.
Відэа
Сан-Марына - толькі пачатак? Чаму генеральны сакратар ААН прасоўвае "Спутник V" – відэа
Беларусаў прышчапляюць трыма прэпаратамі на выбар - расійскімі "Спутник V", "ЭпиВакКорона" і кітайскім "Синофармом". Паводле інфармацыі галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірыны Глінскай, па стане на 5 траўня ў краіне першы ўкол антыкавіднай вакцыны атрымалі ўжо больш за 296 тысяч чалавек, а больш за 137 тысяч цалкам вакцынаваныя (зрабілі два ўколы). Імунітэт ад COVID-19 выпрацоўваецца праз тры тыдні пасля другой прышчэпкі.
Чытайце таксама: