Сіноптыкі: да сярэдзіны тыдня ў Беларусі адчувальна пахаладае

Пахаладанне ў рэспубліку ў чацвер 20 траўня прынясе цыклон з Украіны - тэмпература паветра месцамі апусціцца да + 10°С.
Sputnik
МІНСК, 17 траўня - Sputnik. Адчувальнае пахаладанне чакаецца ў Беларусі да сярэдзіны гэтага тыдня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, на аўторак у рэспубліцы абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі з-за моцных дажджоў, якія суправаджаюцца навальніцамі, і туманаў. Пры гэтым днём будзе цёпла - да + 21°С, а на паўднёвым усходзе краіны - да + 23°С.
У сераду 19 траўня надвор'е істотна не зменіцца - яго па-ранейшаму будуць вызначаць атмасферныя франты: чакаюцца дажджы з навальніцамі, а днём паветра прагрэецца да + 19°С, на ўсходзе Беларусі - да + 22°С.
Умовы надвор'я пагоршацца ў чацвер 20 траўня: на тэрыторыю рэспублікі прыйдзе халодная частка цыклона з Украіны: зноў пройдуць дажджы, месцамі прагназуецца парывісты вецер, а дзённая тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад +10 да + 17°С.
Чытайце таксама: