Фота

Вясна на Іслачы ў фотаздымках: як распускаецца лісце і кветкі

Травеньская пяшчота лясных кветак і дрэў - у фотапрагулцы па берагах ракі Іслач у цёплы сонечны дзень.
Sputnik
Вясна сёлета запазнілася, не так даўно ішоў снег, але вясновая лясная расліннасць хутка нагнала упушчаны час - інтэнсіўна заквітнела і распусцілася.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь дзіўныя і жывапісныя кадры цвіцення дзікіх першацветаў.
Чытайце таксама:
1 / 12
Ветрагонка дубраўная, або анемона, звычайна квітнее ў пачатку красавіка.
2 / 12
Вясна сёлета запазнілася, але вясновая лясная расліннасць хутка нагнала упушчаны час.
3 / 12
Пералескі, або пячоначніца высакародная, як дываном пакрывае лес па берагах ракі.
4 / 12
Ветрагонка дубраўная расце звычайна ў шыракалістых лясах.
5 / 12
Клён вастралісты спачатку выкідвае зелянявата-жоўтыя парасоны суквеццяў.
6 / 12
Ветрагонка густа запаўняе сонечныя палянкі.
7 / 12
Разгортваецца лісце маладога конскага каштана.
8 / 12
Хутка раскрыліся маладыя лісточкі клёна вастралістага.
9 / 12
Вясновыя парасткі хвашчу ляснога.
10 / 12
У вярбы, або вярбы вастралістай, завушніцы ўжо адкрасавалі.
11 / 12
Павуцінка на галінках клёну.
12 / 12
Пералескі цягнуцца да цёплых сонечных прамянёў.