На свята з розных куткоў вобласці з’ехаліся 350 удзельнікаў. У тым ліку і 12 дзіцячых калектываў, якія з маленства далучаюцца да традыцый сваіх продкаў. Падчас фестывалю адбыўся конкурс, дзе ўдзельнікі прадэманстравалі сваё майстэрства ў танцах, спевах, вуснай народнай творчасці.
Разынкай гэтага свята стала прэзентацыя ўніальных карагодных традыцый вобласці. Госці і ўдзельнікі пазнаёміліся не толькі з велікодным карагодам “Стрылка” і Пінкавіцкімі танкамі, якія знаходяцца ў Дзяржаўным спісе элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, але і іншымі, менш вядомымі традыцыямі.
Чытайце таксама: