Відэа

Як выглядае Стары замак у Гродна пасля рэканструкцыі – відэа

Цвярдыня, пабудаваная Вітаўтам, назаўсёды змяніла сваё аблічча, цяпер на чарзе палац Баторыя. Глядзіце ў роліку Sputnik, як змянілася вялікакняская і каралеўская рэзідэнцыя ў Гродна.
Sputnik
Першая чарга рэстаўрацыі Старога замка стараннямі архітэктара Уладзіміра Бачкова і будаўнікоў змяніла фартыфікацыйны будынак на захадзе Беларусі да непазнавальнасці. Усе працы ад А да Я абышліся беларускай казне ў казачныя 28 мільёнаў рублёў.
Нават такія фінансавыя ўліванні ў высакародную справу не збераглі праект ад правальных рашэнняў. Дыскусія вакол праекта Бачкова агаліла сур'ёзныя памылкі ў планах па рэстаўрацыі помніка архітэктуры.
Будоўля прывяла да таго, што мы маем будынак камяніцы, якой як даказалі археалагічныя даследаванні, ніколі не было. Цяпер у вежы замест каменнай лесвіцы масіўная прыбудова. Ды і сама вежа абзавялася лішнім паверхам, як і ўязная брама.
Адзінай саступкай з боку архітэктара і толькі пад націскам гісторыкаў і спецыялістаў з Польшчы стала карэкцыя формы купала над варотамі. Праўда, і тут не абышлося без нюансаў, таму што купал абшылі меддзю, якая будзе з часам набываць высакароднае чарненне, а знойдзеныя графічныя крыніцы кажуць пра тое, што яна хутчэй за ўсё павінна пазелянець, што таксама характэрна для медзі.
Летам будзе завершана першая чарга рэканструкцыі Старога замка, а ўжо восенню грамадскасць павінна будзе ўбачыць праект другой чаргі, якая закране палац Стэфана Баторыя. Гэта ўнікальны помнік архітэктуры для ўсёй Усходняй Еўропы, ні ў каго з нашых суседзяў не захавалася ні адна з каралеўскіх рэзідэнцый, а ў Гродна яна не толькі захавалася ў камені, але і будзе адноўлена.
Спецыялісты з музея ў Гродна правялі археалагічныя раскопкі і падрыхтавалі на аснове іх  гістарычную даведку, якая цалкам аспрэчвае праект, які прапануе Бачкоў. Архітэктар не толькі кіруецца састарэлым праектам гісторыка першай паловы XX стагоддзя Яраслава Вайцяхоўскага.
Фота
Кароль вясновага саду цюльпан
Зараз ён прапануе прыбудаваць да палаца караля Рэчы Паспалітай масіўны рызаліт, існаванне якога яму падказвае правіла залатога перасеку. Натхняўся Бачкоў і спадчынай вядомага архітэктара Санці Гучы, дачыненне якога да ўзвядзення рэзідэнцыі Баторыя ставіцца пад сумнеў гісторыкамі.
Самае галоўнае, што раскопкі пад кіраўніцтвам Наталлі Кізюкевіч пацвердзілі здагадкі даследчыкаў, што ніякай велізарнай каменнай прыбудовы не было, а стаяла класічная аднамаршавая лесвіца на арачным падмурку.
Увосень пры абмеркаванні праекта рэстаўрацыі палаца Стэфана Баторыя, дзе, дарэчы, кароль і знайшоў супакой, а яго цела ўпершыню ў нашым рэгіёне падвергнулася паталагаанатамiчнаму даследаванню, верагодна, разгуляецца новая бітва за Стары замак. Хто возьме верх у гэты раз, мы даведаемся ў хуткім часе. А пакуль глядзіце на відэа, што зараз з сябе ўяўляе рэзідэнцыя кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Глядзіце таксама: