МІНСК, 21 тра - Sputnik. Орша стане культурнай сталіцай Беларусі на 2022 год, паведаміла прэс-служба Мінкульта.
Такое рашэнне было прынята на калегіі міністэрства. Сярод усіх прэтэндэнтаў на галасаванні перамагла Орша.
Культурныя сталіцы Беларусі
Першым статус культурнай сталіцы Беларусі ў 2010 годзе атрымаў Полацк. Затым эстафету прымалі Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна, Брэст, Маладзечна, Бабруйск, Наваполацк, Пінск, Ліда і Барысаў.
У культурных сталіцах краіны прэзентуецца іх культурная самабытнасць, папулярызуюцца традыцыі, дасягненні нацыянальнай культуры. Праводзяцца таксама мерапрыемствы па павышэнню турыстычнай прывабнасці горада.
Чытайце таксама: