МІНСК, 21 тра - Sputnik. Названы апошнія дзесяць выканаўцаў, якія ў бягучым годзе сталі фіналістамі міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне 2021", перадае Sputnik.
Другі паўфінал штогадовага еўрапейскага музычнага форуму адбыўся ў Ратэрдаме ўвечары ў чацвер 20 траўня, вынікі адбору былі агучаны пасля паўночы.
Па выніках галасавання, у фінал з 17 былі адабраныя:
Увечары ў суботу 22 траўня на сцэну Rotterdam Ahoy выйдуць па дзесяць удзельнікаў, адабраных па выніках паўфіналаў, а таксама выступяць прадстаўнікі "вялікай пяцёркі" (краін - заснавальнікаў конкурсу) - Італіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Германіі, Францыі і краіны-гаспадыні конкурсу - Нідэрландаў .
Беларусь не ўдзельнічае ў "Еўрабачанні"
11 сакавіка стала вядома, што Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) не дапусціў да конкурсу кампазіцыю "Я навучу цябе" баранавіцкага калектыву "Галасы ЗМеста". Арганізатары заявілі, што ў цяперашнім выглядзе музычная кампазіцыя "палітызаваная", яе неабходна памяняць. "Галасы" адправілі новую кампазіцыю - "Песенька", аднак 26 сакавіка ЕВС канчаткова адхіліў беларускі калектыў ад "Еўрабачання", патлумачыўшы сваё рашэнне тым, што і другая песня таксама парушае правілы.
Па беларускіх тэлеканалах "Еўрабачанне" ў гэтым годзе не транслюецца, аднак яго беларусы могуць паглядзець у інтэрнэце - на афіцыйным YouTube-канале конкурсу.
Чытайце таксама: