ЕГУ запатрабаваў вызваліць затрыманую разам з Пратасевічам студэнтку

Сафію Сапегу затрымалі ў Мінску неабгрунтавана і "па надуманых падставах", гаворыцца ў заяве ВНУ.
Sputnik
МІНСК, 24 тра - Sputnik. Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) у Вільнюсе запатрабаваў вызваліць студэнтку ВНУ Сафію Сапегу, затрыманую 23 траўня ў мінскім аэрапорце разам Раманам Пратасевічам, адным з заснавальнікаў прызнанага ў краіне экстрэмісцкім Telegram-канала Nexta.
Сафія Сапега - грамадзянка Расійскай Федэрацыі, яна вучыцца ва ўніверсітэце на праграме "Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза".
"Мы пратэстуем супраць несправядлівага затрыманьня сябра супольнасці ЕГУ Сафіі Сапегі. Супольнасць ЕГУ катэгарычна асуджае беспакаранасць уладаў Беларусі і патрабуе выканання міжнародных абавязацельстваў, а таксама выканання правоў і свабод грамадзян, зафіксаваных у канстытуцыі", - гаворыцца ў заяве ЕГУ.
У заяве адзначаецца, што студэнтка Сапега вярталася з адпачынку, у Вільнюсе яе чакала абарона магістарскай работы.
Чытайце таксама: