Фота

Фестываль-свята побытавых танцаў "Танцуем па-даўнейшаму" у фотастужцы Sputnik

Фестываль-свята "Танцуем па-даўнейшаму" – гэта ўнікальны творчы праект, накіраваны на адраджэнне і захаванне мясцовых традыцый танцавальнай культуры, далучэнне дзяцей і моладзі да аўтэнтычнага фальклору.
Sputnik
Свята прайшло на базе філіяла "Дзітвянскі Дом культуры" Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. У аграгарадок Дзітва з’ехаліся аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй Гродзенскай вобласці. Дзеці і дарослыя прадэманстравалі лепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў у чатырох узроставых катэгорыях ад 7 да 50 і больш гадоў.
Падчас свята сваім майстэрствам падзяліліся выканаўцы традыцыйных кадрыляў Гродзеншчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Традыцыйным у рамках фестывалю-свята стала ўжо і выступленне лепшых фальклорных калектываў Гродзеншчыны.
Відэа
Беларускія мусульмане адзначаюць свята Ураза-байрам – відэа
Кожны змог паспрабаваць свае здольнасці ў майстар-класе па побытавых танцах, а таксама стаць удзельнікам флэшмобу "Танцуем разам".
Дзякуючы дэфіле ў народных строях "Мода з куфра" можна было пабачыць, як апраналіся нашы продкі ў рэгіёнах Гродзенскай вобласці. І, канечне ж, не абыйшлося без шыкоўнай выстаўкі вырабаў майстроў народнай творчасці, на якой кожны жадаючы мог набыць сабе падарункі і сувеніры на любы густ.
Чытайце таксама:
1 / 14
У аграгарадок Дзітва з'ехаліся аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй Гродзенскай вобласці.
2 / 14
Дзеці і дарослыя прадэманстравалі лепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў.
3 / 14
Удзельнікі былі падзелены на чатыры узроставыя катэгоры: ад 7 да 50 і больш гадоў.
4 / 14
На фестывалі сустрэліся тыя, хто толькі робіць первыя крокі ў танцах, і тыя, хто мае ўжо шмат узнагарод розных конкурсаў.
5 / 14
Кожны змог паспрабаваць свае здольнасці ў майстар-класе па побытавых танцах, а таксама стаць удзельнікам флэшмобу “Танцуем разам”.
6 / 14
Фестываль-свята “Танцуем па-даўнейшаму” – гэта ўнікальны творчы праект, накіраваны на адраджэнне і захаванне мясцовых традыцый танцавальнай культуры.
7 / 14
Фестываль далучае дзяцей і моладзь да аўтэнтычнага фальклору.
8 / 14
Дзякуючы дэфіле ў народных строях “Мода з куфра” можна было пабачыць, як апраналіся нашы продкі ў Гродзенскай вобласці.
9 / 14
Ад жанчын у народных строях не адарваць вачэй.
10 / 14
Падчас свята сваім майстэрствам падзеліліся выканаўцы традыцыйных кадрыляў Гродзеншчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
11 / 14
Мясцовыя заўсёды рады прымаць удзел у свяце.
12 / 14
Традыцыйным у рамках фестывалю-свята стала ўжо і выступленне лепшых фальклорных калектываў Гродзеншчыны.
13 / 14
Танцоры Гродзеншчыны штогод з нецярпеннем чакаюць свята "Танцуем па-даўнейшаму".
14 / 14
Фестываль-свята надоўга застанецца ў памяці гасцей і мясцовых жыхароў.