Вывяржэнне вулкана Нірагонга ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга пакінула людзей без прытулку, сотні людзей зніклі без вестак, не менш за 15 чалавек загінулі. Патокі лавы разліліся па вёсках, мясцовыя жыхары ратаваліся ўцёкамі. Тысячы людзей пакінулі свае дамы пешшу, узяўшы з сабой як мага больш рэчаў.
Па дадзеных міністэрства па надзвычайных сітуацыях Руанды, больш за 8000 жыхароў перасеклі мяжу з Руандай пасля таго, як урад заклікаў іх эвакуіравацца.
Лава спынілася каля раёна Бухенэ, на ўскраіне Гамы, пахаваўшы сотні дамоў і нават вялікія будынкі. На рэканструкцыю, хутчэй за ўсё, пойдуць месяцы.
Апошняе вывяржэнне вулкана Нірагонга, які лічыцца адным з самых небяспечных і актыўных вулканаў у свеце, у 2002 годзе забрала жыцці 250 чалавек і пакінула 120 тысяч чалавек без прытулку.
Глядзіце таксама: