Расія на працягу многіх гадоў займае першае месца па назапашаных у беларускую эканоміку інвестыцыях. У мінулым годзе гэтая сума перавысіла 4 млрд долараў. У той жа час інвестыцыі Беларусі ў Расіі склалі 720 мільёнаў долараў.
Пандэмія COVID-19 ўнесла карэктывы ў двухбаковае эканамічнае супрацоўніцтва. Якія крокі распачнуць краіны? І як інтэграцыйная мадэль Саюзнай дзяржавы дапаможа ўмацавацца Беларусі і Расіі на рынках трэціх краін?