Еўрапейскі вяшчальны саюз прыпыніў членства Беларусі ў арганізацыі

У EBU кажуць, што ўважліва сачылі за перадачамі БТ, і некаторыя з іх выклікалі сур'ёзныя асцярогі.
Sputnik
МІНСК, 28 тра - Sputnik. Еўрапейскі вяшчальны саюз прыпыніў членства Белтэлерадыёкампаніі ў арганізацыі, гаворыцца ў паведамленні EBU.
"На сённяшнім пасяджэнні Выканаўчы савет EBU прыняў рашэнне аб прыпыненні членства Белтэлерадыёкампаніі", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што EBU уважліва сочыць за свабодай СМІ ў Беларусі і пастаянна заклікае БТРК, як члена саюза, адстойваць яго асноўныя каштоўнасці, незалежнасці і справаздачнасці.
У саюзе заявілі, што ў апошнія тыдні арганізацыю асабліва ўстрывожыла трансляцыя па беларускіх каналах інтэрв'ю, "відавочна атрыманых пад прымусам".
"Мы таксама адсочвалі іншыя перадачы Белтэлерадыёкампаніі па гэтым пытанні, якія выклікалі іншыя сур'ёзныя апасенні", - паведамілі ў EBU.
Паводле інфармацыі саюза, у Белтэлерадыёкампаніі будзе два тыдні на адказ да ўступлення ў сілу прыпынення яе членства ў саюзе.
Чытайце таксама: