Суперпоўня здараецца, калі бачныя памеры Месяца становяцца максімальнымі. 26 траўня Месяц быў ў перыгеі, на мінімальнай адлегласці ад нашай планеты ў 360 тысяч кіламетраў.
Травеньская суперпоўня, якую часта называюць "кветкавай", у гэтым годзе дзіўным чынам супадае з месяцовым зацьменнем. Яно адбулося 26 траўня ў 12:44 па мінскім часе, таму ўбачыць яго ў Беларусі мы не змаглі. У момант зацьмення Месяц становіцца цёмна-чырвоным або цёмна-карычневым, перастае свяціць сваім звычайным блакітным святлом, і таму яго часам называюць "крывавым Месяцам".
Чытайце таксама: