Літва высылае двух супрацоўнікаў пасольства Беларусі

Міністэрства замежных спраў Літвы прыняло рашэнне пра высылку двух чалавек за "дзейнасць, несумяшчальную з дыпламатычным статусам".
Sputnik
МІНСК, 28 тра - Sputnik. Два супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Літве абвешчаны персонамі нон-грата, пра гэта паведамілі ў прэс-службе літоўскага міністэрства замежных спраў.
Прадстаўнік пасольства Беларусі быў выкліканы ў МЗС Літвы ў пятніцу, 28 траўня. Яму была ўручана нота, у якой двух супрацоўнікаў пасольства абвяшчаюць непажаданымі асобамі "за дзейнасць, несумяшчальную з дыпламатычным статусам".
Дыпламаты павінны пакінуць Літву на працягу сямі дзён.
Як заявіў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, "гэтым рашэннем Літва таксама салідарная з Латвіяй", чые дыпламаты і супрацоўнікі пасольства ў Мінску былі высланы з Беларусі раней.
Нагадаем, што раней Вільнюсскае самакіраванне вывесіла на на плошчы каля мэрыі гістарычны бел-чырвона-белы сцяг. Мэрыя патлумачыла, што зрабіла гэта ў знак падтрымкі беларускай апазіцыі і пратэсту супраць прымусовай пасадкі 23 траўня ў аэрапорце Мінска лайнера Ryanair.

Высылка латвійскіх дыпламатаў

У панядзелак, 24 траўня, МЗС Беларусі заявіў, што высылае пасла Латвіі Эйнарса Семаніса, яму прапанавана пакінуць краіну цягам 24 гадзін. Акрамя пасла, Беларусь павінны пакінуць увесь персанал пасольства, за выключэннем аднаго тэхнічнага супрацоўніка.
Мэрыя Рыгі вырашыла зняць сцягі IIHF пасля ліста Фазеля
Усяму дыпламатычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму складу амбасады далі на гэта двое сутак.
Дадзенае рашэнне было прынята пасля таго, як у Рызе кіраўнік латвійскага МЗС і мэр сталіцы знялі дзяржаўны сцяг Беларусі, як удзельніка ЧС па хакеі, і замянілі яго на бел-чырвона-белы.
Беларускі бок запатрабаваў ад латвійскіх уладаў правесці расследаванне, прынесці прабачэнне і вярнуць на месца дзяржаўны сцяг Беларусі. Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей назваў інцыдэнт са сцягам "цынічным зневажаньнем ўсіх нормаў міжнароднага права, фактычна актам дзяржаўнага вандалізму".