МІНСК, 28 тра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вылецеў у Сочы для перамоў са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, пра гэта паведамляе Telegram-канал Пул першага.
Кіраўнікі дзяржаў сустрэнуцца ў пятніцу, 28 траўня.
Мяркуецца, што прэзідэнты абмяркуюць актуальныя пытанні далейшага развіцця двухбаковых сувязяў і сумесныя праекты дзвюх дзяржаў.
Раней Лукашэнка таксама заяўляў, што ў асноўным гаворка пойдзе пра эканоміку, у прыватнасці аб пастаўках нафты ў Беларусь.
Прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў не выключыў, што на перамовах будзе закранута тэма дзярждоўгу Беларусі. Паводле яго слоў, магчымая дапамога з рэфінансаваннем знешніх даўгоў Беларусі будзе залежаць ад таго, як кіраўнік рэспублікі паставіць пытанне.
Акрамя таго, на сустрэчы можа быць закранута пытанне аб пераводзе затрыманай у мінулую нядзелю расіянкі Сафіі Сапегі з Беларусі ў Расію.
"Думаю, што прэзідэнт Лукашэнка ўсё ж такі інфармуе нашага прэзідэнта аб гісторыі з самалётам. Напэўна будзе закранацца пытанне расійскай грамадзянкі, якая была затрымана і знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Мінску", - сказаў Пяскоў.
Заяў для прэсы па выніках перамоваў не плянуецца.