Відэа

Антылопа забралася на бегемота, ратуючыся ад драпежнікаў – відэа

Турысты сталі сведкамі палявання гіенападобных сабак на антылопу-імпалу ў Нацыянальным парку Кругера (ПАР). Глядзіце на відэа кадры, знятыя гідам.
Sputnik
Аўтар відэа распавёў, што антылопа спрабавала схавацца ад драпежнікаў у вадаёме. Сабакі не сталі заходзіць у ваду і чакалі здабычу на беразе. Такім чынам сабакі спрабавалі выматаць антылопу, якая дзеля выратавання нават хацела забрацца на бегемота.
Бегемот выбраўся на сухое і адпудзіў сабак, але антылопу гэта не выратавала. Драпежнікі змаглі выцягнуць імпалу з вады і накінуліся на яе.
Глядзіце таксама: