МІНСК, 28 тра - Sputnik. Італьянка Саманта Крыстафарэці стане першай еўрапейскай жанчынай-камандзірам на Міжнароднай касмічнай станцыі, паведаміла ў пятніцу Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ЕКА).
Крыстафарэці будзе кіраваць 68-й экспедыцыяй на МКС, яна на станцыю паляціць ў 2022 годзе - на караблі SpaceX Crew Dragon з астранаўтамі NASA Бобам Хайнсам і Чэлі Ліндгрэнам. Гэта для італьянкі будзе ўжо другая экспедыцыя на МКС.
"Вярнуцца на МКС, каб прадставіць Еўропу, - гонар для мяне. Я з гонарам прымаю прызначэнне на пасаду камандзіра", - сказала Крыстафарэці.
Раней жанчыны ўжо былі камандзірамі на станцыі. Экіпаж у розны час узначальвалі Шэнан Уолкер і Суніта Уильямс з ЗША. Амерыканка Пэгі Уітсан станавілася камандзірам на МКС два разы.
Чытайце таксама: