Фота

Прыгажун і лавелас Аляксандр Абдулаў - рэдкія фота з жыцця і кіно

Прыхільніцы Аляксандра Абдулава ўспамінаюць свайго куміра - 29 траўня прыгажун-акцёр святкаваў свой дзень нараджэння, ў 2021 годзе яму магло б споўніцца 68 гадоў. У падборцы Sputnik глядзіце рэдкія фатаграфіі са здымак і з жыцця савецкага сэкс-сімвала.
Sputnik
Адзін з самых таленавітых савецкіх акцёраў стаў знакамітым у 25 гадоў, калі сыграў Мядзведзя ў казцы "Звычайны цуд". Менавіта рамантычныя вобразы зрабілі яго ўлюбёнцам жаночай аўдыторыі. Ролі ў фільмах "Той самы Мюнхгаўзен", "З каханымі не раставайцеся", "Чарадзеі", "Самая абаяльная і прывабная" трывала замацавалі за Абдулавым тытул савецкага сэкс-сімвала.
У творчай калекцыі Аляксандра Абдулава мноства тэатральных роляў і каля сотні кінапрац, у тым ліку, культавыя "Формула кахання", "Геній", акрамя таго, у трох фільмах ён выступіў рэжысёрам. Адным з апошніх у яго кар'еры стаў фільм "Лузер", у якім ён не толькі сыграў галоўную ролю, але і выступіў рэжысёрам-пастаноўшчыкам. 
Фота
Вясна на Іслачы ў фотаздымках: як распускаецца лісце і кветкі
Калегі нездарма лічылі артыста лавеласам, яму прыпісвалі мноства раманаў з прыхільніцамі. Экранны раман з першай прыгажуняй савецкага кіно Ірынай Алфёравай у фільме "З каханымі не раставайцеся" вельмі хутка стаў рэальным, акцёры ажаніліся, а затым і абвянчаліся, а дачку Ірыны Ксенію Абдулаў выхоўваў як родную. Шлюб самай прыгожай пары савецкага кінематографа падоўжыўся 14 гадоў.
Шчаслівым не толькі мужам, але і бацькам Аляксандра Абдулава зрабіла другая жонка Юлія. Яны заключылі шлюб у 2006 годзе, і праз год у іх нарадзілася дачка Жэня. Да гэтага моманту ў акцёра не было родных дзяцей. Аднак сямейную ідылію праз 9 месяцаў пасля нараджэння дачкі перапыніла страшная вестка аб хваробе Аляксандра - чацвёртая стадыя рака лёгкага. Кумір мільёнаў пайшоў з жыцця 13 гадоў таму - 3 студзеня 2008 года.
Чытайце таксама:
1 / 17
Калегі-акцёры лічылі Аляксандра Абдулава лавеласам, яму прыпісвалі мноства раманаў з прыхільніцамі (фота 1986 года).
2 / 17
У 1978 годзе на "Масфільме" Марк Захараў зняў кранальную казку "Звычайны цуд" з Яўгеніяй Сіманавай і Аляксандрам Абдулавым у галоўных ролях.

3 / 17
У 1982 годзе акцёр Аляксандр Абдулаў ужо сыграў яркія ролі ў вядомых фільмах "Звычайны цуд", "З каханымі не раставайцеся", "Карнавал" і "Шукайце жанчыну".
4 / 17
Ірына Алфёрава і Аляксандр Абдулаў ў фільме "З каханымі не раставайцеся".
5 / 17
Акцёр Маскоўскага дзяржаўнага тэатра "Ленком" Аляксандр Абдулаў, фота 1981 года.
6 / 17
Акцёр Аляксандр Абдулаў і кінааператар Канстанцін Апрацін у перапынку паміж здымкамі фільма "Чараўніца" (1982 г.).
7 / 17
У 1983 годзе Аляксандр Абдулаў зняўся ў музычным фільме "Рэцэпт яе маладосці" рэжысёра Яўгена Гінзбурга па матывах п'есы К. Чапека "Сродак Макропуласа".
8 / 17
У 1986 годзе на сцэне тэатра імя Ленінскага камсамола Аляксандр Абдулаў граў ролю Вярховенскага ў спектаклі "Дыктатура сумлення".
9 / 17
Кадр з фільма "Забіць дракона" (1988 г.). У ролі Эльзы - Аляксандра Захарава, у ролі Ланцэлота - Аляксандр Абдулаў.
10 / 17
Народны артыст РСФСР Аляксандр Абдулаў у сцэне з фільма рэжысёра Леаніда Філатава "Суччыны дзеці" (1990 г.).
11 / 17
Артысты Ірына Алфёрава і Аляксандр Абдулаў з дачкой Ксюшай дома, 1984 год.
12 / 17
Галоўны рэжысёр і мастацкі кіраўнік маскоўскага тэатра Ленком Марк Захараў і акцёр Аляксандр Абдулаў (2003 год).
13 / 17
Акцёры Аляксандр Абдулаў і Павел Дзеравянка ў 2005 годзе разам зняліся ў шматсерыйным фільме "Справа аб "Мёртвых душах" па творах М.В.Гогаля.
14 / 17
У 2007 годзе Аляксандр Абдулаў сыграў адну з галоўных роляў у фільме рэжысёра Уладзіміра Фокіна паводле аповесці Людмілы Уліцкай "Ніадкуль з любоўю, або Вясёлае пахаванне".
15 / 17
Аляксандр Абдулаў (Сціва Аблонскі) і Алег Янкоўскі (Карэнін) у сцэне з фільма рэжысёра Сяргея Салаўёва "Ганна Карэніна" паводле рамана Л.М. Талстога, прэм'ера шматсерыйнага фільма адбылася праз год пасля смерці Абдулава - у сакавіку 2009 года.
16 / 17
Аляксандр Абдулаў (Сціва Аблонскі) у сцэне з фільма рэжысёра Сяргея Салаўёва "Ганна Карэніна" паводле рамана Л.Н.Талстога.

17 / 17
Помнік Аляксандру Абдулаву на Ваганькаўскіх могілках у Маскве, велізарны белы камень для манумента вагой больш за 10 тон быў спецыяльна прывезены з Карэліі.