МІНСК, 30 тра - Sputnik. Літоўскія візавыя цэнтры адновяць прыём дакументаў на шэнгенскія візы тыпу C з 31 траўня, адпаведная інфармацыя размешчана на сайт цэнтра vfsglobal.com.
Удакладняецца, што для атрымання візы дадзенага тыпу неабходны дакумент, які пацвярджае праходжанне вакцынацыі ад каронавіруса (гэта можа быць як пасведчанне пра вакцынацыю дзяржавы, так і міжнароднае пасведчанне) адным з наступных прэпаратаў:
Дакумент павінен быць на адной з афіцыйных моў ЕС.
Нагадаем, у Беларусі ідзе кампанія па вакцынацыі - прышчапіцца расійскімі "Спутник V", "ЭпиВакКорона" і кітайскім "Синофармом" можна ў паліклініцы па месцы жыхарства. Пры гэтым папярэдняя чарга на травень і месцамі на чэрвень ужо распісана.
Аб спыненні прыёму дакументаў візавымі цэнтрамі Літвы ў Беларусі стала вядома ў кастрычніку 2020 года. Гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як МЗС Беларусі запатрабаваў скараціць персанал літоўскага дыппрадстаўніцтва, а яго кіраўнік пакінуў Беларусь.