Камфортная абстаноўка ў калектыве: змяніўся дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі

Папярэдні гендырэктар бібліятэкі Раман Матульскі займаў гэтую пасаду 18 гадоў, з 2003 года.
Sputnik
МІНСК, 1 чэр - Sputnik. Міністр культуры Анатоль Маркевіч прадставіў калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі новага генеральнага дырэктара, ім стала Аксана Кніжнікава.
Як паведамляе Telegram-канал міністэрства культуры, прызначэнне праведзена ў сувязі з планамі і перспектывамі далейшага развіцця вядучай установы рэспублікі.
"Вашымі задачамі як новага кіраўніка з'яўляецца стварэнне камфортнай маральнай абстаноўкі ў калектыве, выраўноўванне эканамічных паказчыкаў і выхад на станоўчую дынаміку", - адзначыў Анатоль Маркевіч, прадстаўляючы новага гендырэктара.
Акрамя гэтага, ён адзначыў важнасць умацавання ролі Нацыянальнай бібліятэкі як навукова-метадычнага цэнтра і сістэмаўтваральнага звяна адзінай бібліятэчнай прасторы краіны.
Аксана Кніжнікава да прызначэння на пасаду гендырэктара Нацбібліятэкі працавала дырэктарам Мінскай абласной бібліятэкі імя. Пушкіна.
Раман Матульскі займаў пасаду гендырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 18 гадоў, з 2003 года.
Чытайце таксама: