МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Беларусь атрымала другі транш дзяржаўнага крэдыту Расіі ў паўмільярды долараў. Пра гэта паведаміла Міністэрства фінансаў Беларусі.
Аб другім траншы расійскага крэдыту Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся на перамовах у Сочы 29 траўня. "Прэзідэнт Расіі, калі мы развітваліся, мне на хаду сказаў: я табе павінен нагадаць, што другі транш па раней дамоўленным крэдыце на мільярд долараў вы атрымаеце літаральна ў чэрвені", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў час нарады па пытаннях супрацоўніцтва з РФ у аўторак.
У беларускім Мінфіне падкрэслілі, што крэдыт прадастаўлены "у адпаведнасці з Пагадненнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расійскай Федэрацыі, заключанымм 21 снежня 2020 года".
У сераду, 2 чэрвеня, 500 мільёнаў долараў паступілі на рахунак Міністэрства фінансаў краіны. Першую частку ў памеры паўмільярда долараў пералічылі ў 2020 годзе. Таксама 0,5 млрд долараў Беларусь атрымала са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР). Прэзідэнт Лукашэнка паведамляў, што крэдыт быў выдаткаваны на выплату доўгу за расійскі газ (200 млн долараў) і на барацьбу з COVID-19.
Чытайце таксама: