Відэа

Атамная субмарына тыпу "Ясень-М" прыбыла ў Паўночны флот – відэа

Шматмэтавая атамная падводная лодка "Казань" праекта 885М паступіла на службу ў Паўночны флот. Глядзіце на відэа, як выглядае новая расійская субмарына.
Sputnik
"Атамны падводны крэйсер 4-га пакалення "Казань" прыбыў у пункт пастаяннага базіравання на Паўночным флоце", - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Расіі.
Лодка была пабудавана на Сеўмашы, цырымонія перадачы яе флоту адбылася на заводзе 7 траўня. На базе Паўночнага флота лодку сустракалі замначштаба флоту і прадстаўнікі камандавання.
Да таго, як прыбыць на флот, "Казань" прайшла цэлы цыкл выпрабаванняў, у рамках якога праводзіліся праверкі на ўсіх рэжымах. Лодка правяла ў моры больш за 200 сутак.
"Казань" - мадыфікаваная версія падлодак праекта "Ясень", якую стала складаней выяўляць акустыкам. Субмарыны ўзброены крылатымі ракетамі "Калібр" і здольны паражаць мэты на зямлі, на вадзе і пад вадой. Падводныя лодкі праекта "Ясень-М" распрацаваны КБ "Малахіт" і валодаюць эфектыўным ударным і радыёэлектронным узбраеннем, якое дазваляе выконваць задачы ва ўсіх раёнах Сусветнага акіяна.