Прэзідэнт Сірыі Башар Асад прышчапіўся расійскай вакцынай "Спутник V"

Расійскі прэпарат ад каронавіруса быў ухвалены ў краіне ў лютым - спачатку былі вакцынаваны медыкі і першыя асобы краіны.
Sputnik
МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Сірыйскі прэзідэнт Башар Асад зрабіў прышчэпку ад каронавіруса расійскім прэпаратам "Спутник V", пра гэта паведаміў пасол Сірыі ў РФ Рыяд Хадад.
Ён удакладніў, што ў Сірыі праходзіць вакцынацыя грамадзян ад каронавіруса вакцынай "Спутник V".
"Першая партыя выкарыстоўвалася для вакцынавання лекараў і першых асоб краіны. Гэта ўжо зроблена. Цяпер ужо народ вакцынуюць ў Сірыі", - сказаў ён журналістам.
Раней у сакавіку прэзідэнт і яго жонка Асма перанеслі захворванне COVID-19.
Вакцынацыя ад каронавіруса ў Сірыі пачалася ў лютым - у краіну даставілі кітайскі прэпарат. У гэтым жа месяцы ўлады зарэгістравалі і ўхвалілі для выкарыстання расійскую вакцыну "Спутник V".

Вакцына "Спутник V"

Відэа
Сан-Марына - толькі пачатак? Чаму генеральны сакратар ААН прасоўвае "Спутник V" – відэа
Прэпарат "Спутник V" стаў першай у свеце вакцынай ад каронавіруса. У Расіі ён быў зарэгістраваны 11 жніўня 2020 года.
Эфектыўнасць прэпарата, паводле дадзеных міжнароднага часопіса Lancet, складае больш за 91%. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў на сённяшні дзень.
Вакцына займае другое месца ў свеце па колькасці атрыманых ад нацыянальных рэгулятараў адабрэнняў.
Нагадаем, што прышчапіўся ад каронавіруса і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Ён атрымаў першы ўкол прэпарата 23 сакавіка, другі - 14 красавіка. Пуцін пасля прышчэпкі адзначыў, што ў яго, як кажуць лекары, добры імунны адказ.
Чытайце таксама: