Бельгія закрыла паветраную прастору для беларускіх самалётаў

На сённяшні дзень беларускі авіяперавозчык можа лятаць толькі ў 9 краін: Арменію, Азербайджан, Грузію, Расію, Ізраіль, Казахстан, Турцыю, Узбекістан, ААЭ.
Sputnik
МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Бельгійскія ўлады забаранілі беларускім самалётам выкарыстоўваць паветраную прастору над сваёй краінай. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ.
Шэраг краін прыпынілі палёты ў Беларусь і забаранілі пралятаць самалётам "Белавія" ў сваёй паветранай прасторы пасля інцыдэнту з пасадкай самалёта Ryanair ў Мінску з-за фальшывага паведамлення аб мініраванні.
"Федэральны ўрад прыняў рашэнне закрыць бельгійсккю паветраную прастору для беларускіх самалётаў на падставе прапановы віцэ-прэм'ера, міністра транспарту Жоржа Жылькінэ, вырашыла далучыцца да агульнаеўрапейскіх мер", - гаворыцца ў паведамленні тэлеканала RTBF.

Закрытае неба

На дадзены момант беларускаму авіяперавозчыку даступныя толькі дзевяць накірункаў: Арменія, Азербайджан, Грузія, Расія, Ізраіль, Казахстан, Турцыя, Узбекістан, ААЭ.
У 21 краіну палёты прыпынены. На сённяшні дзень "Белавія" не здзяйсняе рэйсы ў Літву, Вялікабрытанію, Францыю, Украіну, Латвію, Фінляндыю, Чэхію, Швецыю, Эстонію, Польшчу, Італію, Нідэрланды, Германію, Аўстрыю, Бельгію, Іспанію, Расію (Калінінград), Венгрыю, Малдову , Сербію, Кіпр.
Фота
Савецкія людзі на ўнікальных каляровых фота вучонага з ЗША
Абмежаванні былі ўведзеныя пасля таго, як 23 траўня  лаўкост Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс, экстрана прызямліўся ў Мінску пасля перададзенага паведамлення аб мініраванні, якое пазней не пацвердзілася. У гэты дзень былі затрыманы былы рэдактар ​​прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім телеграм-канала NEXTA Раман Пратасевіч, а таксама яго сяброўка, грамадзянка Расіі, Сафія Сапега.
У ЕС асудзілі вымушаную пасадку ў Мінску самалёта Ryanair і заклікалі ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Лідэры краін Еўрасаюза прынялі рашэнне закрыць еўрапейскае неба для самалётаў з Беларусі, а таксама заклікалі авіяперавозчыкаў пазбягаць палётаў над рэспублікай.
Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA) заклікала Еўрапейскае агенцтва па авіябяспецы (EASA) падзяляць палітыку і тэму авіяцыйнай бяспекі пасля інцыдэнту з Ryanair і адмяніць забарону на палёты над Беларуссю.
Чытайце таксама: