Відэа

Даты правядзення ЦТ удакладнілі ў Мінадукацыі РБ - відэа

Якія новыя спецыяльнасці адкрыліся ў беларускіх ВНУ у гэтым годзе, распавялі ў Міністэрстве адукацыі.
Sputnik
У рэгіёнах у 2021 годзе не будзе распачата падрыхтоўка па 150 рабочых спецыяльнасцях, заявіў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Беларусі Сяргей Каспяровіч.
Разам з тым вышэйшыя навучальныя ўстановы прапануюць абітурыентам адразу 15 новых спецыяльнасцей.
"Абсалютна новых для краіны ў гэтым годзе чатыры: у БНТУ – гэта "прамысловы дызайн (транспартных сродкаў)", у БДУ - "Рэгіёназнаўства" - адна спецыяльнасць, другая - "эканамічная бяспека", у Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі - "лётная эксплуатацыя паветраных судоў грамадзянскай авіяцыі", - распавёў Каспяровіч.
Лукашэнка павіншаваў выпускнікоў з заканчэннем школы
У Мінадукацыі не выключаюць, што спецыяльнасць пілота будзе запатрабавана як у беларусаў, так і замежных студэнтаў. Чакаецца, што конкурс складзе некалькі дзясяткаў чалавек на месца. Каб паступіць, абітурыентам дадаткова давядзецца прайсці медыцынскую камісію, а таксама здаць цэнтралізаванае тэставанне. Спікер удакладніў і тэрміны правядзення ЦТ.
"16 чэрвеня - першае цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове. Затым з крокам праз адзін дзень 18 і 19 чэрвеня - па рускай мове два дні, затым 21-га - грамадазнаўства, 23-га і 24-га чэрвеня - матэматыка", - распавёў Каспяровіч.
Чытайце таксама: