МІНСК, 6 чэр – Sputnik. Цалкам вакцынаваліся ад каронавіруса 296,2 тыс беларусаў, пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Усяго ў кампаніі па вакцынацыі ў рэспубліцы ўжо задзейнічана больш за 850 тыс чалавек - больш за 9% насельніцтва краіны. 560 тысяч (6,1% насельніцтва) атрымалі толькі першую дозу.
Масава прышчапляць ад каронавіруса ў Беларусі пачалі 8 красавіка. Даступны дзве вакцыны: кітайская "Сінафарм" і расійская "Спутник V".
Вакцынавацца можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, праўда, у некаторых медустановах чарга распісана ўжо да ліпеня. У тэрміновым парадку прышчэпку атрымліваюць па медыцынскіх паказаннях, напрыклад, пры неабходнасці шпіталізавання чалавека.
У канцы траўня кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў, што медыкі фіксуюць "лёгкае зніжэнне колькасці шпіталізацыі па некаторых рэгіёнах".
Ён патлумачыў гэта, у тым ліку, вакцынацыяй і заявіў, што яе тэмпы будуць павялічвацца.
Чытайце таксама: