МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Раман Пратасевіч або беларускі бок павінны растлумачыць заяву аб фінансаванні апазіцыі "бізнэсмэнам з РФ", заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
Расійскі бізнесмен беларускага паходжання Дзмітрый Мазепін паведаміў у панядзелак, што не мае дачынення да фінансавання Telegram-каналаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі.
На гэта адрэагаваў афіцыйны Крэмль. "Мазепіна ж ніхто не абвінавачваў ні ў чым. Уласна, прозвішча Мазепін Пратасевічам не прамаўлялася. Напэўна, ён неяк павінен растлумачыць, ці беларускі бок павінен растлумачыць, пра каго ідзе гаворка, наўрад ці тут можна ў кошкі-мышкі гуляць", - сказаў Пяскоў.
Паводле яго слоў, Пратасевіч, напэўна, казаў пра кагосьці іншага. Пяскоў падкрэсліў, што Пратасевіч не ўдакладніў, пра каго ідзе гаворка, таксама не было ніякіх тлумачэнняў з беларускага боку.
Што адбылося?
Раней затрыманы ў Беларусі адзін з заснавальнікаў прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раман Пратасевіч у эфіры тэлеканала АНТ паведаміў, што дапамогу медыярэсурсу аказвалі і расійскія крыніцы. Ён не назваў іх, аднак адзначыў, што з фінансаваннем дапамагала кампанія, звязаная з "Уралам і горнай здабычай".
Генеральны дырэктар кампаніі "Уралхим" Мазепін, у сваю чаргу, заявіў, што не мае дачынення да фінансавання Telegram-каналаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі, бо гэта супярэчыць яго поглядам і яму непрыемна пра гэта казаць.
Чытайце таксама: