МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Эканамічны суд Мінска пачаў разгляд іску Гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза" да індывідуальнага прадпрымальніка Анжалікі Агурбаш аб выпатрабаванні маёмасці.
Як перадае карэспандэнт Sputnik, на сёння прызначана папярэдняе судовае пасяджаэнне. Гаворка ідзе пра тое, што некалькі гадоў таму заслужаная артыстка Беларусі Анжаліка Агурбаш узяла на рэалізацыю ў Белкаапсаюза партыю футравых вырабаў. Сёння ў суд на папярэдняе судовае пасяджэнне прыйшлі прадстаўнікі істца - юрысты Белкаапсаюза. Ні прадстаўнік адказчыка, ні сама адказчыца ў суд не з'явіліся. У судзе была агучана інфармацыя аб тым, што адказчыцы Агурбаш было паведамлена пра гэта судовае пасяджэнне, яна атрымала пастанову суда на рукі.
Пазіцыя істца
Як паведаміла на судзе начальнік юрыдычнага аддзела Белкаапсаюза, у лістападзе 2018 года паміж Белкаапсаюзам і індывідуальным прадпрымальнікам Анжалікай Агурбаш быў заключаны дагавор аб рэалізацыі тавару - 40 футравых вырабаў. Паводле яе слоў, пасля заключэння дагавора Агурбаш зрабіла адгрузку тавару, па дамове павінна была рэгулярна пералічваць грошы ад рэалізацыі футра, але гэтага не рабіла. Белкаапсаюзам у суд быў перададзены іск аб выпатрабаванні маёмасці на суму 6 085 942,02 расійскіх рублёў (каля 83 тысяч долараў), перададзенага на падставе дагавора камісіі.
Юристы Белкоопсоюза
© Sputnik / Анна Нефедова
На папярэдняе судовае пасяджэнне прыйшлі прадстаўнікі істца - юрысты Белкаапсаюза
Па словах юрыста, тэрмін для вяртання тавару скончыўся ў 2020 годзе.
"Улічваючы публічнасць асобы адказчыка, мы спрабавалі ўрэгуляваць гэту спрэчку шляхам перагавораў, але кожны раз у адказчыка знаходзіліся аргументы аб тым, што зараз складаная эпідэміялагічная сітуацыя", - сказаў юрыст Белкаапсаюза.
Інвентарызацыя па відэа
Бокам істца была зроблена спроба інвентарызацыі атрыманага Агурбаш тавару. "Гендырэктар ездзіў у Маскву, каб убачыць у наяўнасці дадзены тавар. Анжаліка Анатольеўна не пусціла да сябе, па відэа зрабіла інвентарызацыю", - сказала прадстаўнік істца.
"Мы накіроўвалі прэтэнзіі і прасілі Анжаліку Анатольеўну Агурбаш прадставіць справаздачу аб рэалізацыі, неаднаразова прасілі вярнуць нашы вырабы, але Анжаліка Анатольеўна адмаўляецца гэта зрабіць", - заявіла юрыст суду.
Пры гэтым прадстаўнік істца паведаміла, што Агурбаш заяўляла, што гатова набыць партыю футра за 50 працэнтаў кошту. "У нас ёсць скрыншоты гэтага", - сказала юрыст.
Яна таксама заявіла суду, што Белкаапсаюз прапаноўваў мірным шляхам урэгуляваць пытанне, звязанае з дамовай аб рэалізацыі футравых вырабаў.
Юрыст Белкаапсаюза таксама заявіла суду, што ў істца ёсць падставы сцвярджаць, што футравыя вырабы, перададзеныя Агурбаш для рэалізацыі, не прададзены і знаходзяцца ў яе.
Адстойваючы сваю пазіцыю ў судзе, юрыст Белкаапсаюза заявіла, што ў Агурбаш адсутнічаюць прававыя падставы для ўтрымання партыі эксклюзіўных футравых вырабаў. У гэтай партыі - норкавае футра розных колераў, футравыя капялюшыкі, сумкі, камізэлькі.