МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Сталічныя бальніцы пачалі паступова вяртацца да ранейшага рэжыму працы. У першых шэрагах - 1-я гарадская клінічная бальніца.
На мінулым тыдні частка аддзяленняў, якія часова сталі інфекцыйнымі, пачалі паступова пусцець: пацыентаў далечвалі і выпісвалі дадому, кагосьці перанакіравалі аднаўляць сілы ў іншыя стацыянары, хтосьці - адразу на рэабілітацыю. У бальніцы з канца красавіка для аказання дапамогі пацыентам з каронавірусам былі перапрафіляваны 200 ложкаў, з іх - 20 рэанімацыйных.
На все этапы обработки необходимо 2-3 дня
© Sputnik / Ольга Савицкая
Папрацавалі ва ўмовах "бруднай" зоны крыху больш за месяц. Сёння ўжо прымалі першых пацыентаў па сваім профілі.
"Наша бальніца сёння пераходзіць да планавага рэжыму працы. Трэцяя хваля падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння. Мы былі "клінікай падтрымкі" асноўных устаноў аховы здароўя Мінска, якія пастаянна працуюць у інфекцыйным рэжыме з кавіднымі пацыентамі", - распавядае доктар 1-й бальніцы Дзмітрый Шаўцоў.
Дарэчы, бальніца поўнасцю не пераходзіла на інфекцыйны рэжым працы: тут працягвалі аказваць і кардыялагічную дапамогу, і эндакрыналагічную, і па іншых профільных кірунках. Толькі крыху скарацілі аб'ёмы "звычайных" пацыентаў, але працы хапала і ў "каронавірусных палатах". Таму ўвесь медперсанал з радасцю ўспрыняў навіну аб вяртанні да сваёй ранейшай профільнай працы.
1-я городская клиническая больница
© Sputnik / Ольга Савицкая
З пятніцы дэзапрацоўка пачалася ў галоўным корпусе бальніцы. Першы этап - поўная дэзінфекцыя. Супрацоўнікі бальніцы разам з санслужбай праходзяцца па ўсіх палатах, калідорах і іншых памяшканнях з важкімі балонамі з дэзінфікуючым сродкам і "заліваюць" кожны сантыметр некалі інфекцыйных аддзяленняў. Раствор застаецца прыкладна на гадзіну, уключаюцца абеззаражваючыя ўльтрафіялетавыя лямпы.
Потым - стандартная санапрацоўка. За 2-3 дні спраўляюцца з усімі этапамі апрацоўкі ад пачатку да канца.
У звычайным рэжыме
Зараз дамываюць аперацыйную, якая стала на час каронавіруса рэанімацыяй. З заўтрашняга дня тут зноў будзе аказвацца гінекалагічная дапамога. А першыя пацыенты ў кардыялогію паступалі ўжо сёння. Кагосьці экстрана дастаўлялі на "хуткай", хтосьці ўжо атрымаў накіраванне з паліклінік і адправіўся на планавае лячэнне.
Василий Полонский - уже лет 15, как постоянный пациент
© Sputnik / Ольга Савицкая
Вось, напрыклад, 97-гадовы Васіль Палонскі быў шпіталізаваны са стэнакардыяй. Ён тут пастаянны пацыент ужо гадоў 15 - перыядычна дастаўляюць на "хуткай" з-за праблем з сэрцам. А ўвосень перахварэў на каронавірус, таму зараз зноў пад наглядам лекараў. Адчувае сябе ўжо лепей, жартуе: "Як дома".
"Разыначка" трэцяй хвалі
Первые пациенты поступали уже сегодня
© Sputnik / Ольга Савицкая
У гэты раз 1-я бальніца адносна нядоўга пабыла ў рэжыме "чырвонай" зоны. І зараз урачы кажуць: і першая, і другая, і трэцяя хвалі каронавіруса адрозніваліся адзін ад адной.
"Па колькасці пацыентаў трэцяя хваля не была такой інтэнсіўнай, як другая. Але COVID-інфекцыя цікавая ў тым плане, што кожная хваля мае сваю характэрную "разыначку". У гэты раз было досыць шмат цяжкіх пацыентаў, рэанімацыя працавала ў напружаным рэжыме. Але разам з тым і захворванне не было настолькі высокім, як у ранейшыя хвалі", - тлумачыць Дзмітрый Шаўцоў.
Зараз пасля вяртання да звычайнай працы медыкі, у тым ліку будуць лячыць і наступствы каронавіруса ў сваіх некалі перахварэлых пацыентаў у кардыялагічным аддзяленні: гэта і міякардыты, і парушэнне рытму. Плюс экстраная шпіталізацыя і аказанне дапамогі планавым пацыентам па накіраванні з паліклінік. Працы хопіць і для "чыстага стацыянара".
Чытайце таксама: