МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла пастанову аб парадку і ўмовах анатамічнага дару i выкарыстання незапатрабаванага цела памерлага ў навучальных мэтах, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Як вынікае з дакумента, Палажэння пастановы ўзгоднены з Генеральнай пракуратурай Беларусі.
У пастанове гаворыцца, што сваё цела пасля смерці грамадзяне Беларусі ў навуковых мэтах могуць перадаць у пяць ВНУ. Для гэтага трэба толькі вызначыцца, у якую менавіта, і напісаць заяву.
Як вынікае з пастановы, сваё цела можна перадаць Беларускаму дзяржаўнаму медуніверсітэту, Віцебскаму, Гомельскаму і Гродзенскаму медуніверсітэту, а таксама Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі для "выкарыстання ў адукацыйным працэсе".
Таксама ў пастанове паказана, што будзе вызначаны пералік арганізацый, якім будзе дадзена права на атрыманне незапатрабаваных цел ў навуковых мэтах.
Чытайце таксама: