Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе з 29 чэрвеня па 1 ліпеня

Тэмай форуму ў бягучым годзе стане "Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў эпоху цыфравізацыі".
Sputnik
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў гэтым годзе пачнецца 29 чэрвеня і працягнецца па 1 ліпеня. Пра гэта паведамілі Sputnik ў прэс-службе Cавета рэспублікі Нацыянальнага схода.
У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе ў Беларусі і ў Маскоўскай вобласці і будзе ўключаць у сябе працу шасці секцый, а таксама моладзевы форум дзвюх краін. Тэма форуму - "Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў эпоху цыфравізацыі".
У мінулым годзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіў у Мінску. Па яго выніках былі падпісаны дагаворы на агульную суму больш за 700 мільёнаў долараў. Усяго па выніках форуму было падпісана больш за 70 розных пагадненняў аб супрацоўніцтве і кантрактаў.
Першае мерапрыемства такога фармату прайшло ў 2014 годзе ў Мінску. Акрамя беларускай сталіцы, ў якой некалькі разоў адбываўся форум, мерапрыемства прымалі Сочы, Масква, Магілёў і Санкт-Пецярбург.
Чытайце таксама:
Кіраўнік Ленвобласці: мяняць беларускую тэхніку на іншую немэтазгодна