На дабрачынны паказ моднай вопраткі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прыехалі дзеці з розных куткоў Беларусі: з Бягомля і Рэчыцы, Клецка і Віцебска, Маладзечна і Вілейкі, Бабруйска, Івянца і іншых гарадоў і мястэчак краіны.
Каб дзеці не разгубіліся, з імі рэпеціравалі педагогі ў інтэрнатах, а потым, за некалькі гадзін да выхаду на сцэну - прафесійныя рэжысёры і харэографы. Касцюмы і сукенкі для асаблівых дзяцей ужо не першы год шыюць вядомыя беларускія дызайнеры: Анастасія Фальковіч, Юлія Куцепава, Лідзія Барынава і іншыя.
Чытайце таксама:
1 / 25
У Мінску прайшоў дабрачынны паказ моднай вопраткі для асаблівых дзяцей.
© Sputnik / Виктор Толочко
2 / 25
Удзел у паказе прынялі дзеці з асаблівасцямі фізічнага развіцця, а таксама дзеці-сіроты.
© Sputnik / Виктор Толочко
3 / 25
Некаторыя ўдзельнічалі ў дабрачынным праекце "Каляровыя сны" не ўпершыню, але нават для іх выхад на сцэну - падзея хвалюючая.
© Sputnik / Виктор Толочко
4 / 25
Дзеці з асаблівасцямі развіцця выйшлі на подыум і адчулі сябе калі не прынцэсамі і прынцамі, то мадэлямі дакладна.
© Sputnik / Виктор Толочко
5 / 25
Курыруе праект "Каляровыя сны" дабрачынны фонд імя Ефрасінні Полацкай, а таксама Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр, валанцёрскі клуб "СЛОН" Беларускага дзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў.
© Sputnik / Виктор Толочко
6 / 25
У Мінск прыехалі хлопцы і дзяўчаты з розных куткоў Беларусі: з Бягомля і Рэчыцы, Клецка і Віцебска, Маладзечна і Вілейкі, Бабруйска, Івянца і іншых гарадоў і мястэчак краіны.
© Sputnik / Виктор Толочко
7 / 25
Такі хвалюючы дзень хлопчыкі і дзяўчынкі яшчэ доўга будуць успамінаць і зноўку перажываць.
© Sputnik / Виктор Толочко
8 / 25
Першы раз выходзіць на сцэну страшна - поўна незнаёмых людзей, яркія агні гараць, гучная музыка.
© Sputnik / Виктор Толочко
9 / 25
Каб дзеці не разгубіліся, з імі рэпеціравалі педагогі ў інтэрнатах, а потым, за некалькі гадзін да выхаду на сцэну - прафесійныя рэжысёры і харэографы.
© Sputnik / Виктор Толочко
10 / 25
Такіх старанных і адказных вучняў яшчэ пашукаць трэба, гавораць педагогі.
© Sputnik / Виктор Толочко
11 / 25
Для некаторых дзяцей у зале працавалі спецыяльныя памочнікі, якія жэстамі паказвалі, у які бок кружыцца, якую руку падымаць і ў які момант выходзіць на паклон.
© Sputnik / Виктор Толочко
12 / 25
Касцюмы і сукенкі для асаблівых дзяцей ужо не першы год шыюць вядомыя беларускія дызайнеры: Анастасія Фальковіч, Юлія Куцепава, Лідзія Барынава і іншыя.
© Sputnik / Виктор Толочко
13 / 25
Вобразы (ці, як любяць казаць мадэльеры, лукі) ствараюць крамы моднага адзення.
© Sputnik / Виктор Толочко
14 / 25
І ў наша прагматычнае стагоддзе ёсць нямала людзей, якія даходы ад свайго бізнэсу пускаюць на дабрачыннасць, падтрымку дзяцей з фізічнымі хваробамі.
© Sputnik / Виктор Толочко
15 / 25
Як прызналіся дзеці, больш за ўсё яны баяліся, што забудуць вывучаныя руху, але ў іх усё атрымалася добра.
© Sputnik / Виктор Толочко
16 / 25
Пасля паказу ўсе ўборы мадэльеры падарылі дзецям.
© Sputnik / Виктор Толочко
17 / 25
Дзеці засталіся задаволены і паказам, і ўборамі.
© Sputnik / Виктор Толочко
18 / 25
Адам Эсерт з Рэчыцкага дома-інтэрната атрымаў прыз як лаўрэат фестывалю-конкурсу "Мары здзяйсняюцца".
© Sputnik / Виктор Толочко
19 / 25
Усе касцюмы атрымаліся арыгінальнымі і вельмі прыгожымі.
© Sputnik / Виктор Толочко
20 / 25
Да дабрачыннага праекта заўсёды падключаюцца цырульнікі-візажысты.
© Sputnik / Виктор Толочко
21 / 25
З хлапчукамі ў гэтым сэнсе прасцей, а вось з дзявочымі прычоскамі даводзіцца няпроста.
© Sputnik / Виктор Толочко
22 / 25
Выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната выглядалі на сцэне асабліва стыльна.
© Sputnik / Виктор Толочко
23 / 25
"Выхаванцы дзіцячых дамоў і інтэрнатаў не маюць патрэбы ў жалі. Ім патрабуецца ўвага і пасільная дапамога. А яшчэ вось такія светлыя і добрыя падзеі, якія проста акрыляюць хлапчукоў і дзяўчынак, а таксама іх педагогаў", - лічыць куратар праекта Наталля Свідуновіч.
© Sputnik / Виктор Толочко
24 / 25
Таццяна Упіт, выпускніца Івянецкага дома-інтэрната (стаіць у цэнтры), выйшла на сцэну са сваімі сяброўкамі.
© Sputnik / Виктор Толочко
25 / 25
"Мы хочам, каб гэтыя дзеці адчулі сябе прынцэсамі і прынцамі, каб іх мары спраўджваліся", - кажуць дызайнеры - ўдзельнікі праекта.
© Sputnik / Виктор Толочко