Беларусь і Расія павінны інтэграваць эканомікі, заявіў пасол РФ у Беларусі на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Каменціруючы сваё прызначэнне, Лук'янаў адзначыў, што быў усцешаны даверам. І пажартаваў, што паабяцаў жонцы папрацаваць на гэтай пасадзе як мінімум на дзень больш, чым яго папярэднікі Бабіч і Мезенцаў.
Таксама пасол запэўніў, што Расія не кіне Беларусь у выпадку ўвядзення новых санкцый Захаду. І нагадаў, што Крэмль прызнаў вынікі выбараў прэзідэта Беларусі, якія прайшлі ў жніўні 2020 года, а свае адносіны РФ будуе зыходзячы са сваіх нацыянальных інтарэсаў.
Поўную версію першай прэс-канферэнцыі пасла РФ у Беларусі Яўгена Лук'янава глядзіце на відэа.
Глядзіце таксама: