МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Унікальны мабільны музей "Цягнік Перамогі" прыбыў у Мінск, ён складаецца з дзевяці экспазіцыйных вагонаў. Адзін з іх прысвечаны подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці.
Брэст у маршруце цягніка зойме асаблівае месца: музей прабудзе там з 21 па 24 чэрвеня, у тым ліку і 22-га - у гадавіну пачатку вайны.
Гамяльчане змогуць пабываць у музеі 25-26 чэрвеня, а завершыцца паказ экспазіцыі ў Магілёве 27-28 чэрвеня- у Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
"Поезд Победы" встречали в Минске с цветами
© Sputnik
Інтэрактыўная экспазіцыя гарантуе "эфект прысутнасці". У аснове - трохмерныя панарамы. Маршрут па саставу паказвае пераход ад аднаго перыяду да іншага: перадваенныя гады - Вялікая Айчынная - Перамога.
Упершыню перасоўны музей адправіўся ў шлях з Беларускага вакзала Масквы ў кастрычніку 2020 года. Гісторыка-асветніцкі праект быў створаны ў Расіі ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. За час працы яго наведалі ўжо больш за 90 тысяч чалавек. У цяперашнім чэрвені сумесны праект прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і пройдзе ў рамках Года народнага адзінства.
На сайце праекту поездпобеды.рф ацаніць экспазіцыю можна анлайн.
Чытайце таксама: