Карціна мяняецца: Міністэрства аховы здароўя агучыла новыя дадзеныя па каронавірусе

Амаль 900 беларусаў заразіліся COVID-19 за суткі - днём раней станоўчых тэстаў было на сто з лішнім больш, медыкі ўжо агучвалі прагноз аб зніжэнні захворвання на фоне цёплага надвор'я.
Sputnik
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 895 пацыентаў са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны. За дзень да гэтага тых, хто захварэў, налічвалася 1 026 чалавек. Зыходзячы з лічбаў, назіраецца тэндэнцыя да зніжэння захворвання, што раней прагназавалі спецыялісты.
За суткі 937 беларусаў былі выпісаны з бальніц, усяго былы праведзены 15 965 тэстаў на каронавірус.
Таксама Міністэрства аховы здароўя агучыла агульную статыстыку па захворванні ад пачатку пандэміі - усяго ў краіне былі зарэгістраваны 404 740 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, ачунялі 397 587 пацыентаў. Колькасць смяротных зыходаў склала 2 969, яшчэ 11 беларусаў памерлі ад наступстваў каронавіруса за мінулыя суткі.

На новую партыю вакцыны "далі дабро"

Прыродная прыгажосць і палацавыя ансамблі: што паглядзець у Беларусі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі атрымала з Расіі дазвол на выкарыстанне 180 тысяч доз другога кампанента вакцыны "Спутник V", вырабленай на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты". Напярэдадні вечарам партыі вакцын былі дастаўлены спецыялістамі РУП "Белфармацыя" ва ўсе рэгіёны для працягу вакцынацыі па месцы жыхарства жадаючых.

На дадзены момант у Беларусі 690 тыс чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 380 тыс - прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Міністэрства аховы здароўя таксама растлумачыла тэрміны ўвядзення другога кампанента вакцыны - інтэрвал паміж першай і другой прышчэпкай прэпаратам "Спутник V" можа складаць ад 21 дня да 90 дзён у сувязі са скаргамі ў шэрагу паліклінік на адсутнасць другога кампанента вакцыны.
Чытайце таксама: