Фота

Як у Мінску адсвяткавалі Дзень Расіі - фота

Дзень шматнацыянальнай Расіі - адно з самых маладых дзяржаўных свят у суседняй краіне, па традыцыі, яго з размахам адзначаюць і ў Беларусі. У фотагалерэі Sputnik глядзіце, як прайшло святкаванне ў гэтым годзе.
Sputnik
Дзень шматнацыянальнай Расіі адзначаецца ў суседняй краіне з 1992 года, калі Вярхоўны савет Расійскай Федэрацыі выдаў пастанову аб прысваенні святочнага статусу даце прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі. Сучасная назва - Дзень Расіі - свята атрымала ў 1998-м годзе.
Традыцыйна гэты дзень святкуюць і ў Беларусі - народнымі гуляннямі, святочнымі канцэртамі і афіцыйнымі мерапрыемствамі. У гэты раз урачыстасці пачаліся апоўдні ва Усіхсвяцкім храме Мінска цырымоніяй размяшчэння ў крыпце храма зямлі з месцаў гібелі беларусаў у Крымскай вайне 1853-1856 гадоў з удзелам расійскага пасла ў Беларусі Яўгена Лук'янава.
Працягнулі святкаванне адкрыццё выставы расійскіх і беларускіх мастакоў у арт-прасторы Cafe de fleur на плошчы Свабоды, а затым у Мінскай ратушы пачаўся шматгадзінны канцэрт расійскіх ансамбляў нацыянальных дыяспар, вечарам на сцэне іх змянілі тэатр песні і танца "Морошка" з Санкт-Пецярбурга і дзяржансамбль "Россия" імя Людмілы Зыкінай.
Чытайце таксама:
1 / 22
У гэты раз святкаванне Дня Расіі адкрыла ўрачыстая цырымонія ва Усіхсвяцкім храме Мінска, сюды даставілі зямлю з месцаў гібелі беларусаў у Крымскай вайне.
2 / 22
Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў і настаяцель Усіхсвяцкага храма ў Мінску, протаіерэй Фёдар Поўны
3 / 22
У крыпце Усіхсвяцкага храма ў Мінску будзе знаходзіцца зямля з Севастопаля, дзе ў 1853-1856 гадах загінулі беларусы, якія ваявалі ў Крымскай вайне.
4 / 22
Расія і Беларусь павінны абараняць нашу гістарычную памяць і нікому не дазваляць запляміць, замараць або "зафоташопіць" нашы перамогі, перакананы пасол РФ у Беларусі Яўген Лук'янаў.
5 / 22
Протаіерэй Фёдар Поўны правёў для расійскага дыпламата экскурсію па Усіхсвяцкім храме.
6 / 22
У цырымоніі разам з дыпламатамі і святарамі прынялі ўдзел ветэраны, а таксама беларусы Крыма.
7 / 22
Кіраўнік расійскай дыпмісіі ў Мінску асабіста ўстанавіў у крыпце капсулу з зямлёй з месцаў гібелі беларусаў у Крымскай вайне.
8 / 22
Усіхсвяцкі храм з'яўляецца адным з велічных храмаў беларускай сталіцы. Алтар храма асвяціў Свяцейшы Патрыярх Усяе Русі Кірыл некалькі гадоў таму падчас свайго патрыяршага візіту ў Мінск.
9 / 22
Сімвалічна, што закладка капсулы ў памяць аб загінуўшых беларусах пры першай асадзе Севастопаля адбылася менавіта ў Дзень Расіі, адзначыў настаяцель Усіхсвяцкага храма протаіерэй Фёдар Поўны.
10 / 22
Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Расіі бліжэй да вечара перанесліся ў цэнтр беларускай сталіцы.
11 / 22
На плошчы каля гарадской Ратушы была арганізавана мастацкая і фотавыстава.
12 / 22
Удзельніцы святочнага канцэрта рэпеціруюць перад выхадам на сцэну.
13 / 22
Госцем свята стаў пасол РФ у Беларусі Яўген Лук'янаў.
14 / 22
Святочны канцэрт каля Ратушы наведалі некалькі сотняў мінчан і гасцей сталіцы.
15 / 22
Пасол Расіі, адкрываючы канцэрт, пажадаў беларусам міра, дабра і працвітання.
16 / 22
"Квітней, Беларусь, и да здравствует Россия!" - прывітаў гасцей і ўдзельнікаў святочнага канцэрта пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў.
17 / 22
Святочны канцэрт у Мінску з нагоды Дня Расіі.
18 / 22
У канцэрце прынялі ўдзел самадзейныя ансамблі нацыянальных дыяспар народаў Расіі.
19 / 22
Цудоўны настрой панаваў у гэты вечар у цэнтры Мінска, і гледачы, не саромеючыся, пускаліся ў скокі.
20 / 22
Іншыя ж уважліва назіралі за выступленнямі артыстаў.
21 / 22
Выступленне артыстаў на канцэрце да Дня Расіі ў Мінску.
22 / 22
Мінчане, якія прыйшлі на канцэрт, казалі, што любяць і захапляюцца расійскімі артыстамі.