У Кітаі вырабілі сіліконавыя касцюмы, якія імітуюць "ідэальнае цела". У сетцы кажуць, што адзенне падыдзе тым, хто ў пандэмію каронавіруса, будучы на карантыне, запусціў цела і не паспявае прывесці сябе ў форму.
Пакуль адзенне прызначана для мужчын. З яго дапамогай можна стварыць вобраз спартыўнага чалавека. Больш за тое, касцюм цалкам падыходзіць пад колер скуры. Калі трэба - падбяруць іншае адценне.
Ёсць і розныя варыянты накладнога цела. Так, у продажы ёсць верх з рэльефным прэсам, а таксама "шорты" з імітацыяй накачаных лытак і сцёгнаў. Калі трэба - можна набыць "верх" і "ніз" у камплекце.
Што тычыцца цаны, то кошт такога касцюма складае каля $300. І гэта ў сярэднім. Шматлікія кліенты ўжо выказалі захапленне таварам, у тым ліку знакамітасці.
Глядзіце таксама: