МІНСК, 15 чэр – Sputnik. Конкурс медыягрупы "Россия сегодня" для журналістаў і блогераў "Героі нашага часу" абвясціў шорт-ліст лепшых прац, сярод якіх журы вызначыць пераможцаў у кожнай намінацыі. З поўным спісам намінантаў можна азнаёміцца на старонцы конкурсу на сайце ria.ru. Пераможцы будуць абвешчаны на цырымоніі ўзнагароджання 24 чэрвеня 2021 года ў анлайн-фармаце. Прызавы фонд складзе 80 тыс рублёў у кожнай намінацыі.
На наступным этапе конкурсу экспертнае журы абярэ лепшыя працы ў чатырох намінацыях: аўтарская тэлевізійная праграма, аўтарская радыёпраграма, аудыёпадкасты і відэаблог. Ацэньвацца будзе журналісцкае майстэрства аўтараў, іх уменне выбудоўваць гутарку, перадаць эмоцыю, здольнасць знайсці свежыя вуглы і дамагчыся поўнага раскрыцця тэмы, а таксама валоданне мовай, адсутнасць у мове канцылярызмаў і штампаў.
"Мы атрымалі больш за 200 гісторый пра герояў нашага часу, што, як мне здаецца, ва ўмовах пандэмійных абмежаванняў - добры вынік працаздольнасці нашых калег. Для нас важна было зразумець, хто гэтыя людзі, якія трапляюць у сюжэты і праграмы, - героі, пра якія распавядаюць журналісты і блогеры. Мы былі прыемна здзіўлены, колькі людзей займаюцца добрымі светлымі справамі, няхай не прыкметнымі і не кідкімі, але вельмі важнымі і карыснымі: прыбіраюць берагі рэк ад смецця, ратуюць жывёл, саджаюць дрэвы там, дзе, здавалася, пра гэта будуць думаць у апошнюю чаргу - на вайне, у Данбасе - і, вядома, дапамагаюць сваім блізкім. Тое, што нашым канкурсантам атрымалася пераканаўча і ярка распавесці пра гэтых людзей, зрабіць іх сваімі героямі, не пакідае гледачоў абыякавымі. Вось што мы лічым мэтай сапраўднай журналістыкі і нашага конкурсу", - сказаў выканаўчы дырэктар медыягрупы "Россия сегодня" Кірыл Вышынскі.
Правядзенне конкурсу "Героі нашага часу" з'яўляецца часткай юбілейных мерапрыемстваў медыягрупы "Россия сегодня", прымеркаваных да 80-годдзя Савецкага інфармбюро (Саўінфармбюро), якое было заснавана праз два дні пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны 24 чэрвеня 1941 года. Ад яго вядуць сваю гісторыю найбуйнейшыя міжнародныя навінавыя агенцтвы Расіі - Агенцтва друку "Новости", РІА Навіны і міжнародная медыягрупа "Россия сегодня". На працягу года на рэсурсах медыягрупы і знешніх пляцоўках будзе рэалізаваны шэраг праектаў, прысвечаных гісторыі гэтых агенцтваў і тых, хто працаваў у іх у розныя гады.
Чытайце таксама: