Фота

Лепшым касцом стала жанчына - як у Ліпнішках свята сенакосу адзначылі

"Каса любіць брусок і сала кусок", - кажа беларуская народная прыказка. Выконваючы традыцыі продкаў, у Іўеўскім раёне правялі конкурс "Ліпнішкаўскія сенакосы".
Sputnik
Спачатку касцы прадэманстравалі, як упрыгожылі свае косы лялькамі-абярэгамі. "Пакосніцу" са старажытных часоў рабілі ў чэрвені з самых розных матэрыялаў і бралі з сабой на сенакос. Яе садзілі пад стогам, каб яна засцерагала касцоў ад парэзаў і прыносіла поспех.
Але самае галоўнае для ўдзельнікаў конкурсу - паказаць свае ўменні на лузе. Неабходна будзе скасіць траву на плошчы каля адной соткі. Ацэньвалі не толькі хуткасць працы, але і яе якасць, вышыню пакосу.
Трэці этап спаборніцтваў пад назвай "Абед на траве" - самы прыемны. Сала, каўбаса, кумпяк, дранікі і бліны, агуркі з мёдам - ​​выбраць пераможцу было не проста.
Да ўсеагульнага здзіўлення, па выніках конкурсу максімальную колькасць балаў набрала жыхарка Ліпнішак Ганна Сілюк. А старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец перамог у намінацыі "Знак якасці".
Глядзіце таксама:
1 / 22
На свяце "Ліпнішкаўскія сенакосы" у Іўеўскім раёне вызначылі лепшага касца рэгіёна.
2 / 22
Спачатку касцы прадэманстравалі, як упрыгожылі свае косы да свята. Гэта быў першы этап конкурсу.
3 / 22
Ляльку-абярэг "Пакосніцу" са старажытных часоў рабілі ў чэрвені з самых розных матэрыялаў і бралі з сабой на сенакос. Яе садзілі пад стогам, каб яна засцерагала касцоў ад парэзаў і прыносіла поспех.
4 / 22
Традыцыі лялек-абярэгаў у Ліпнішках захоўваюць у гуртку "Беларуская лялька" Марыі Пякшы.
5 / 22
Спакон веку першы сенакос для беларусаў быў святочнай падзеяй, яго чакалі з нецярпеннем.
6 / 22
У спаборніцтве прынялі ўдзел 12 касцоў.
7 / 22
На лузе іх сустракалі з музыкай.
8 / 22
Арганізатары адзначалі, што прыняць удзел у свяце мог любы жадаючы.
9 / 22
Касцы разбіраюць свой інструмент і рыхтуюцца да спаборніцтва. Ацэняць не толькі хуткасць працы, але і яе якасць, вышыню пакосу.
10 / 22
Самае галоўнае - паказаць свае ўменні на лузе. Кожнаму з удзельнікаў неабходна было скасіць траву на плошчы каля адной соткі.
11 / 22
"Касі, каса, пакуль раса", - так назвалі этап конкурсу на пракосе.
12 / 22
Балельшчыкі падтрымліваюць сваіх удзельнікаў.
13 / 22
Трэці этап спаборніцтваў пад назвай "Абед на траве" - самы прыемны.
14 / 22
"Каса любіць брусок і сала кусок", - кажа беларуская народная прыказка.
15 / 22
Удзельнікі з задавальненнем частавалі беларускімі стравамі і закускамі.
16 / 22
Сала, каўбаса, кумпяк, дранікі і бліны, агуркі з мёдам - ​​выбраць пераможцу было не проста.
17 / 22
Свежы агурок з мёдам - ​​любімы летні пачастунак беларусаў.
18 / 22
Па выніках конкурсу максімальную колькасць балаў набрала жыхарка Ліпнішак Ганна Сілюк.
19 / 22
А старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец перамог у намінацыі "Знак якасці".
20 / 22
"Абед на траве" завяршаў спаборніцтвы.
21 / 22
Увечары гасцей запрасілі на агульны карагод.
22 / 22
"Ліпнішкаўскія сенакосы" адраджаюць традыцыі продкаў.