Лета вяртаецца: сіноптыкі абяцаюць да +28°С

Сіноптыкі гавораць, што кароткачасовыя дажджы, якія ішлі ў Беларусі ў апошнія дні, спыняцца ўжо да чацвярга.
Sputnik
МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Па-летняму цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у аўторак 15 чэрвеня ўмовы надвор'я ў рэспубліцы будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску.
"Раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра днём - +22..+28°С", - сказалі ў Гідрамеце.
У сераду 16 чэрвеня невялікія дажджы пройдуць у асобных раёнах паўднёва-усходу Беларусі, днём тэмпература складзе ад +20 да +27°С.
У чацвер 17 чэрвеня ападкаў сіноптыкі не абяцаюць, ноччу і раніцай чакаюцца слабыя туманы, а днём можа пацяплець да +28°С.
Чытайце таксама: