МІНСК, 15 чэр – Sputnik. Дэпутат бундэстага ФРГ Вальдэмар Гердт назваў глупствам прапанову Кіева "абмяняць" запуск газаправода "Паўночны паток - 2" на Крым.
Як раней заяўляў Кулеба, умовай запуску газаправода павінна быць "дэакупацыя ўкраінскіх тэрыторый і энергетычная бяспека Украіны". Дэпутат Гердт лічыць, што тут нават няма чаго абмяркоўваць.
"Якая лухта несусветная, сумленнае слова. Украінскія палітыкі кожны раз імкнуцца перасягнуць адзін аднаго ў сваім запале дагадзіць заакіянскім і заходнім спонсарам. Гэта прапанова не мае ніякага камерцыйнага, прававога, юрыдычнага і маральнага сэнсу. Прапанова памяняць Крым на газ - гэта поўны абсурд і чысты папулізм", - сказаў Гердт ў каментарыі для РІА Навіны.
І дадаў, што на самой справе "Паўночны паток - 2" намнога больш патрэбны для Германіі, чым для Расіі.
"Расія можа разгарнуць газ у Кітай і спакойна існаваць далей. Германія жа паставіць на калені ўсю сваю індустрыю, калі пяройдзе цалкам на дарагі і брудны амерыканскі газ", - падкрэсліў ён.
Таксама на думку дэпутата ўлады Украіны зацікаўлены ў Крыме як тэрыторыі, да мясцовага насельніцтва пры гэтым ім справы няма.
Будаўніцтва "Паўночнага патоку - 2"
Раней паведамлялася, што паводле папярэдніх падлікаў будаўніцтва газаправода могуць завяршыць да парламенцкіх выбараў у Германіі, якія намечаны на восень.
У сярэдзіне траўня генеральны консул Германіі ў Екацярынбургу Маціяс Круз адзначаў, што "засталося пракласці ўсяго 80 кіламетраў". Рашэнне аб рэалізацыі праекта прымае кансорцыум інвестараў. Таму важна разумець, што ўсе ўзгадненні праходзяць з улікам еўрапейскага права, адзначаў тады Круз.
"З пункту гледжання федэральнага ўрада Германіі мы, вядома, падтрымліваем гэты праект. Бачым, што гэты праект разумны", - дадаў ён.
Раней нямецкія эколагі дамагліся прыпынення будаўніцтва "Паўночнага патоку - 2". Іск прыпыніў дзеянне раней выдадзенага дазволу Федэральнага марскога і гідраграфічнага агенцтва (BSH) на будаўніцтва газаправода. Актывісты сцвярджалі, што праект "разбурае асяроддзе пражывання на марскім дне на плошчы памерам больш за 16 футбольных палёў". На іх думку, агульная зона негатыўнага ўплыву на экалогію ў дзесяць разоў больш. Работы працягнуліся ў канцы траўня.
Праект "Паўночны паток - 2" прадугледжвае будаўніцтва двух нітак газаправода ад узбярэжжа Расіі да Германіі праз Балтыйскае мора. Агульная магутнасць складзе да 55 мільярдаў кубаметраў у год. Газаправод пройдзе праз тэрытарыяльныя зоны Фінляндыі, Швецыі і Даніі.
Чытайце таксама: