Мінск пазбавіўся чэмпіянату свету па паўэрліфтынгу

Сусветнае першынство павінна было прайсці ў беларускай сталіцы восенню, але з-за "палітычнай сітуацыі" у краіне яго аддалі Швецыі.
Sputnik
МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Міжнародная федэрацыя паўэрліфтынгу (IPF) прыняла рашэнне аб пераносе чэмпіянату свету па класічным паўэрліфтынгу з Беларусі ў Швецыю. Пра гэты гаворыцца ў заяве арганізацыі, апублікаванай на яе сайце.
Беларуская сталіца павінна была прыняць сусветнае першынство з 23 верасня па 3 кастрычніка гэтага года.
У заяве IPF гаворыцца, што Выканкам арганізацыі "быў вымушаны прыняць цяжкае рашэнне пра адмену мерапрыемства, беручы пад увагу нявызначаную сітуацыю ў гэтай краіне (Беларусі - Sputnik)".
Прэзідэнт IPF Гастон Параж выказаў шкадаванне ў сувязі з гэтым рашэннем.
Лукашэнка заклікае НАК папулярызаваць спорт у Беларусі
"Але федэрацыя нясе адказнасць за здароўе і бяспеку спартсменаў, трэнераў і афіцыйных асоб, і таму гэта было адзіным лагічным рашэннем", - сказаў ён.
Выканкам IPF перанёс чэмпіянат свету па класічным паўэрліфтынгу ў Швецыю.
Гэта не першае буйное спартыўнае мерапрыемства, скасаванае ў Беларусі ў апошні час. Так, раней Мінск страціў этап Кубка свету па біятлоне, чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і, чэмпіянат Еўропы па велатрэку, а таксама чэмпіянат свету па хакеі.
Чытайце таксама: