МЗС Беларусі пракаменціравала новыя санкцыі Захаду

Заяву кіраўніцтва Еўрасаюза ў Мінску палічылі "адкрытым здзекам, насмешкай над логікай і здаровым сэнсам".
Sputnik
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Любому дыялогу і супрацоўніцтву заходнія партнёры Беларусі па-ранейшаму аддаюць перавагу толькі варожыя дзеянні - санкцыі і ціск на суверэнную дзяржаву, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
"На гэтым фоне адкрытым здзекам, насмешкай над логікай і здаровым сэнсам выглядае заява кіраўніцтва Еўрасаюза: "Сёння ЕС паслаў новы моцны сігнал падтрымкі народу Беларусі, увёўшы новыя абмежавальныя меры", - адзначыў Глаз у каментарыі для Sputnik Беларусь.
У МЗС упэўнены, што работнікі прадпрыемстваў, якія апынуліся пад абмежаваннямі, іх сваякі, сем'і і іншыя беларусы правільна ацэняць санкцыі з боку Захаду.
Беларускія дыпламаты раней неаднаразова казалі пра контрпрадуктыўнасць і заганнасць падобных дзеянняў.
"Ні пра які іх кропкавы або разумны характар апрыёры не можа быць і гаворкі. Бачым, што і ў ЕС гэта ўсвядомяць. Пры гэтым працягваюць мэтанакіраваныя дэструктыўныя дзеянні супраць насельніцтва, каб, нібыта, "высушыць рэжым фінансава". Па сутнасці, гэта мяжуе з аб'явай эканамічнай вайны", - заявіў афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.
Чарвякоў: санкцыі супраць Беларусі - спроба падзяліць рынкі
Кашчунствам у МЗС Беларусі называюць і дату ўвядзення новых рэстрыкцыяў - у дзень памяці і смутку, калі 80 гадоў таму "аб'яднаная Еўропа" на чале з гітлераўскай Германіяй напала на Савецкі Саюз.
У дыпламатычным ведамстве падкрэслілі: дзяржава ў стане абараніць сваіх грамадзян і суб'екты гаспадарання. І ўведзеныя абмежаванні не будуць настолькі эфектыўнымі, як разлічваюць ініцыятары новых санкцый.
Анатоль Глаз адзначыў, што ЕС вымушае прыняць меры ў адказ, якія могуць таксама адмоўна адбіцца на сферах узаемадзеяння і інтарэсах грамадзян і кампаній краін Захаду, што распачалі недружалюбныя крокі ў дачыненні да Беларусі.
"Такі падыход не пакідае ні часу, ні прасторы для пошуку "вокнаў магчымасцей" па выхадзе з сітуацыі, якая склалася ў адносінах Беларусі з ЕС, ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай. Заклікаем усе краіны і еўраструктуры, якія бягуць навыперадкі па "сцежцы санкцыйнай вайны", прыслухацца да голасу розуму і падумаць пра будучыню", - заявіў Глаз.

Чацвёрты пакет

Макей: Беларусь выстаіць ва ўмовах санкцый Захаду

Новыя санкцыі Еўрапейскага саюза па Беларусі ўступілі ў сілу 21 чэрвеня. Яны прадугледжваюць абмежаванні ў дачыненні да 78 беларусаў. Іх актывы падлягаюць замарожванню, а грамадзянам і кампаніям ЕС забаронена даваць сродкі занесеным у гэты спіс. Таксама фізічным асобам забароняць уезд або транзіт праз тэрыторыю ЕС.

Абмежавальныя меры пачалі дзейнічаць і супраць васьмі беларускіх кампаній: МАЗ, БелАЗ, "Белаэранавігацыя", Bremino Group, Globalcustom, "Новая нафтавая кампанія", Logex, Sohra.

Прычыны санкцый Захаду

Відэа
Жыццё пад санкцыямі: што будзе з беларускай эканомікай?

Новыя абмежаванні сталі вынікам вымушанай пасадкі 23 траўня самалёта Ryanair "Афіны - Вільнюс". Лётчыкі прызямліліся ў аэрапорце Мінска пасля перададзенага паведамлення аб закладзенай бомбе, якое пазней не пацвердзілася.

На борце знаходзіўся Раман Пратасевіч - экс-галоўрэд Telegram-канала Nexta, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. З ім была затрымана сяброўка, грамадзянка Расіі Сафія Сапега.
Чытайце таксама: