У роліку - фатаграфіі і скупыя радкі біяграфіі родных і блізкіх супрацоўнікаў медыягрупы. Гэта - яшчэ адно, вельмі асабістае сведчанне таго, што тая страшная вайна закранула літаральна кожнага чалавека.
Бацькі, дзяды, бабулі, прадзеды i прабабулі супрацоўнікаў медыягрупы змагаліся на франтах, сыходзілі ў партызаны, працавалі ў тыле. Прыглядзіцеся ў іх твары. За кожным радком іх біяграфіі - лёсы не абстрактных абаронцаў Радзімы, а канкрэтных людзей, якія перажылі голад, холад, шмат хто быў паранены, кантужаны, некаторыя прапалі без вестак. Але яны выстаялі і перамаглі. Для таго, каб жылі мы - нашчадкі іх подзвігаў і славы.
Ролік трансліруецца ў Маскве на медыяфасадзе будынка МІА "Россия сегодгня" на Зубаўскім 4.
22 чэрвеня - дзень смутку, нагода ўспомніць тых, хто загінуў, тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў.
У Беларусі па традыцыі асноўныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, прайшлі ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". У памяць аб загінуўшых у першыя хвіліны і гадзіны вайны, аб іх бяспрыкладнай мужнасці на ваду Заходняга Буга былі спушчаны вянкі з запаленымі ад Вечнага агню свечкамі.
Глядзіце таксама: